Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа ў міні-музей вышыўкі

Дата: 18 октября 2019 в 18:22, Обновлено 20 октября 2019 в 09:41
406 просмотров

З выхаванцамі сярэдняй групы мы адправіліся ў падарожжа па беларускай народнай культуры. І першым нашым прыпынкам быў міні-музей вышыўкі, дзе дзеці з цікавасцю разгледзелі беларускія народныя касцюмы, вышытыя карціны, рушнікі і сурвэткі.

З самага ранняга ўзросту мы навучаем дзяцей дабрыні, цярпенню, уменню дапамагаць іншым. Лепш няма шляху, чым знаёмства з народнымі традыцыямі, народнымі промысламі Беларусі. Гэта дазваляе нашым дзецям адчуць сябе часткай народа, адчуць гонар за сваю краіну.

Народная творчасць (у нашым выпадку - гэта беларуская народная вышыўка) дабратворна ўплывае на дзяцей, развівае іх творчасць, узбройвае ведамі, "нясе дзецям прыгажосць", дзеці ў даступнай форме засвойваюць норавы і звычаі свайго народа, далучаюцца да роднай культуры. Менавіта дашкольны ўзрост  прадстаўляе спрыяльныя перспектывы фарміравання ў дзяцей патрыятызму.

Такім чынам, у Год малай радзімы мы адраджаем беларускае, выхоўваем патрыятычныя пачуцці (не толькі ў  дзяцей, але і ў іх бацькоў), пачуцці любові да роднага краю і гонару за яго.

   

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.