У дзiцячым садзе № 9 горада Мазыра прайшоў конкурс чытальнiкаў «Люблю мой край, старонку гэту». У iм прымалi ўдзел дзецi ад 4 да 6 гадоў.
У адпаведнасцi з новай вучэбнай праграмай гучалi вершы Эдзi Агняцвет «Зямля з блакiтнымi вачамi», Алеся Бадака «Беларусачка», Дануты Бiчэль – Загрнетавай «Белая Русь», Артура Вольскага «Радзiма» i iншыя.
Усе выхаванцы добра падрыхтавалiся i прачыталi вершы пра Беларусь выразна i без памылак. Балельшчыкi з задавальненнем пагулялi ў «Маўчанку». Напрыканцы мерапрыемства чытальнiкi атрымалi ўзнагароду: жаданую цукерку, а слухачы – прыемныя ўражаннi.