Вельмі важна ўмець чытаць,
Добрых кніг не забываць!
Кніжка быццам і нямая,
Але розум прыбаўляе!
М. Надтачай
Знаёмства з дзіцячай бібліятэкай, беларускай кнігай адбылося ў сценах нашай установы дашкольнай адукацыі. Неабходна адзначыць вялікую ролю дзіцячай кнігі ў фарміраванні духоўнага і інтэлектуальнага вобраза новага пакалення.
У музычнай зале сабраліся выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту. У цеплай і сяброўскай атмасферы супрацоўнік гарадской бібліятэкі мікрараёна «Чыгуначны» — Ала Леанідаўна Якуш расказала пра дзіцячыя кнігі, паказала некаторыя з іх. Маляўнічыя і яркія, яны прыцягнулі дзяцей. Выхыванцы зрабілі падарунак і прачыталі на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў. Вельмі спадзяемся, што такія сустрэчы стануць традыцыяй.
Запрашаем бацькоў і дзяцей наведаць бібліятэку і правесці вечар з карысцю, за сямейным хатнім чытаннем.
Азнаёміцца з фотасправаздачай вы можаце ў фотагалярэі "Беларуская дзіцячая кніга".