Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Дата: 9 июля 2021 в 10:45, Обновлено 13 июля 2021 в 14:15
133 просмотра

Куфар, ён жа сундук, ён жа скрыня. Куфар, скрыня – драўляная ёмістасць, у якой хавалі тканіны, адзенне, бялізну і каштоўнасці; від мэблі. У куфар збіралі пасаг маладой, а ў час вяселля перавозілі ў дом маладога.

Скрыні займалі важнае месца ў вясельных абрадах, што адлюстравана ў песенным фальклоры. Маці, а потым яе дачка, збіралі ў куфар пасаг ("што сяляначкі пралі, што мяшчаначкі ткалі, белыя лебедзі на моры бялілі, а сястрыцы ў куфар заклалі»). Падчас ад'езду Маладая "дзялілася": "табе, мама, Уся паселенька, а мне, молада, скрыня ды і паселенька". Аб маладым спявалі: "яго коні кованые, вязуць скрыні Маляваныя". Ён жа павінен быў выкупіць куфар («Скрыня сакоча. Чаго яна хоча? Паўтара залатога ад князя маладога"). Прысутнічаў куфар у вясельных абрадах "засмальвання" і расплятання касы, у «пакаладзінах» і інш.

  

Малюнкі на скрыню наносілі ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў. Багаццем кампазіцыі, гармоніяй і сакавітасцю каларыстыкі вызначаюцца аговскiя скрыні. У Гродзенскай і Віцебскай абласцях пераважала "цацкаванне" - нанясенне ўзору на афарбаваную паверхню куфра з дапамогай штампікаў з бульбы або рэпы. Дробныя геаметрычныя і раслінныя матывы (зоркі, разеткі, лісточкі, крыжыкі) белага, жоўтага, чырвонага колераў наносіліся ў выглядзе палос ўздоўж акоўкі або колаў паміж ёю на сінім або вішнёвым фоне. Маляваннем  штампікамі займаліся самые малодшыя ў сям'і. Вось і нашы выхаванцы паспрабавалі сябе ў ролі мастакоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.