Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхаванне патрыятычных пачуццяў

Дата: 12 февраля 2022 в 19:24, Обновлено 12 февраля 2022 в 19:43
171 просмотр

Радзіма – гэта, канешне, родная маці, белы бусел на даху, першы веснавы дожджык, першыя кветкі. Гэта незвычайныя людзі побач з табой, чыя дабрыня сагравае, чыя сіла падымае над горам і бядой. Радзіма - гэта месца, дзе ты нарадзіўся. Гэта твой любімы горад, родная вуліца. Можна многа i многа гаварыць пра Беларусь.

Так, з мэтай развiцця патрыятызму, выхаванцы старэйшай группы  з вялікім задавальненнем папрацавалi з новым і цікавым лэпбукам «Беларусь», які зрабіла выхавацель дашкольнай адукацыі Таццяна Уладзіміраўна Ганчарэнка. Дзеці пагулялi ў гульню «Складзі малюнак», дзе замацавалі геаграфічнае размяшчэнне абласцей Рэспублікі Беларусь, пагутарылі аб выдатных мясцінах нашай Радзімы, адгадвалi сiмвалы рэспублiкi. У гульнявых сiтуацыях «Беларускія народныя рамёствы», «Беларускі нацыянальны касцюм», «Віды абутку», «Традыцыйныя стравы» дзецi з цікавасцю разглядалi і расказвалi аб прадметах дэкарэтыўна- прыкладнога мастацтва (вырабы з льну, глiны, дрэва, лазы),  пазнаёміліся з нацыянальным адзеннем і стравамі беларускай кухні.

Вельмi цiкава прайшоў час. Такая дзейнасць  выхоўвае культуру талерантнасцi, дружалюбных адносiн і вытрымку.

Лэпбук - гэта гульня, творчасць, пазнанне і даследаванне новага, паўтарэнне і замацаванне вывучанага, сістэматызацыя ведаў і проста цікавы від сумеснай дзейнасці педагога і дзіцяці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.