Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб роднай старонцы....

Дата: 29 июля 2022 в 15:10, Обновлено 31 июля 2022 в 20:19
114 просмотров

Xiбa можна кут не любіць,
Дзе твае нарадзілісь бацькі,
Дзе жыццё пражылі дзяды,
Дзе спрадвеку твае карані?
П. Броўка

Наша Радзіма - гэта не толькі месца, дзе мы жывем, але і песні, якія мы спяваем, стравы, якімі частуем сваіх блізкіх, цацкі, на якіх выхоўваем сваіх дзяцей і, вядома ж, казкі, якія слухаем на ноч. Усё гэта, і яшчэ мноства элементаў, і складае паняцце "Радзіма". У гэтае ёмістае і ў той жа час простае слова ўваходзіць усё, чым мы хочам інстынктыўна падзяліцца са сваімі дзецьмі. Менавіта гэтаму і быў прысвечаны  тыдзень у нашай установе дашкольнай адукацыі. Выхаванцы змаглі наведаць беларускі падворак, пагутарыць з сапраўдным казачнікам. Дзед-барадзед, прынёс куфар з цацкамі, зробленымі з гліны, саломкі, дрэва, лёну і тканіны.

  

Выхаванцы прынялі ўдзел у ансамблі (гульня на музычных інструментах), даведаліся з чаго ў даўніну рабілі цацкі, пагулялі ў гульні "Снапы", "Лянок", "Гарлачык", эстафету "Мая забава". Дзяўчынкі і хлопчыкі даведаліся, што рыхтуюць беларускія гаспадыні і якія казкі расказваюць сваім дзецям.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.