Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Беларусь рамесная"

Дата: 23 июня 2021 в 19:49, Обновлено 23 июня 2021 в 21:21
154 просмотра

22 чэрвеня ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла забаўка "Беларусь рамесная" для выхаванцаў сярэдняй групы. Не засталіся без удзелу і дзеці старэйшай групы.

Дзеці размясціліся на спартыўнай пляцоўцы і, затаіўшы дыханне, чакалі пачатку свята. Свята правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі ў нацыянальным беларускім касцюме.

Дзеці разглядалі вырабы з гліны, лёну, саломы, лазы, танцавалі, адгадвалі загадкі, гулялі ў розныя беларускія гульні: "Ох, лапці мае...", "Лянок"; "Каваль", удзельнічалі ў конкурсе: "Спляці аборы". Але самым цікавым момантам для дзяцей быў салодкі пачастунак у канцы забавы.

  

У ходзе забаўляльнага мерапрыемства дзеці замацавалі веды аб беларускіх народных промыслах (ткацтва, ганчарства, саломапляценне); прадметах дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва (вырабы з лёну, гліны, саломкі, дрэва, лазы); пазнаёміліся з прафесіямі людзей, якія ствараюць прадметы рукатворнага святла (ганчар, каваль, ткачыха, лапатнік).

Дарыць падарункі людзям заўсёды прыемна, а падарыць дзіцяці свята, створанае ўласнай працай і стараннямі, прыемна ўдвая.

Скончылася свята сумесным беларускім танцам. Свята прайшло цікава і весела.

Дзеці вярталіся ў групу вельмі задаволеныя. Гэта было відаць па іх усмешках, смеху і захопленым вачам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.